Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Легенды Гродзеншчыны

галерэя знакамітых асоб

Галоўная

Сака Джузепе (Юзаф)

Сака Джузепе (Юзаф)

Сака Джузепе (Юзаф) (1735, г. Верона, Італія – 22.12.1798), архітэктар, прадстаўнік архітэктуры барока і класіцызму.

З 1773 г. жыў у Гродне, быў прыдворным архітэктарам графа А. Тызенгаўза (1774), галоўным архітэктарам па будаўніцтве каралеўскіх мануфактур ВКЛ.

Дж. Сака – адзін з найлепшых архітэктараў развітога барока і класіцызму, якія працавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у XVIII ст. Прыдворны архітэктар караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Працаваў у іншых рэгіёнах Рэчы Паспалітай.

У яго творчасці вылучаюцца ансамблі палацава-паркавых рэзідэнцый. Найбольш значныя працы: Цёнжэнь у Польшчы, Палац Храптовічаў у Шчорсах, Тэатр Тызенгаўза, Ансамбль плошчы Тызенгаўза, Палац Тызенгаўза, Свяцкі палац.

Таксама кіраваў рамонтам у Новым замку, рашэнне аб якім было прынята на сейме 1768 г.