Берастнеў Мікалай Міхайлавіч
Берастнеў Мікалай Міхайлавіч (1867, Гродна-1910) – бактэрыёлаг, доктар біялагічных навук, загадчык супрацьчумнай лабараторыі на тэрыторыі форта “Аляксандр I” (1904-1908), дырэктар бактэрыялагічнай інстытута Маскоўскага ўніверсітэта (1908-1910).
Нарадзіўся ў Гродне. Скончыў Слуцкую мужчынскую гімназію (1886). Вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (1887-1891). Вывучаў бактэрыялогію пад кіраўніцтвам прафесара Г.Н. Габрычэўскага, якому шмат дапамагаў у стварэнні Маскоўскага бактэрыялагічнага інстытута (1895).
Абараніў доктарскую дысертацыю “Актынамікоз і яго ўзбуджальнікі”(1897). Пасля абароны быў прыват-дацэнтам Маскоўскага ўніверсітэта. Памочнік дырэктара маскоўскага бактэрыялагічнага інстытута (1895-1904). Прыняў удзел у шэрагу навуковых экспедыцый па вывучэнні чумы ў Індыі і Батумі, малярыі ў Італіі і ў Расіі. Працаваў у Бамбеі па ліквідацыі эпідэміі чумы (1900-1901).
Берастневым былі вывучаны розныя формы ўзбуджальніка чумы і асаблівасці распаўсюджвання гэтага захворвання. Берастнеў высветліў цыкл развіцця паразіта малярыі ў целе камара і прапанаваў мадыфікацыю спосабу Раманоўскага для афарбоўкі ўзбуджальніка. Берастнеў адным з першых ужыў хімізацыі для знішчэння лічынак малярыйных камароў; шмат разоў выязджаў у раёны эпідэмій чумы і малярыі для іх вывучэння і арганізацыі барацьбы з гэтымі захворваннямі.
У 1904 годзе стаў загадчыкам супрацьчумнай лабараторыі на форце “Аляксандр I” у Кранштаце, створанай на базе імператарскага Інстытута эксперыментальнай медыцыны. Бактэрыялагічная лабараторыя на форце “Аляксандр I” вырабляла супрацьчумную сываратку. Супрацоўнікі лабараторыі акрамя навуковай працы праводзілі курсы для ўрачоў з перыферыі па вывучэнні бактэрыялогіі чумы. Супрацоўнікі форта “Аляксандр I” займаліся таксама пытаннямі паходжання, плыні і лячэння лёгачнай формы хваробы.
М. Берастнеў займаў пасаду дырэктара Маскоўскага бактэрыялагічнай інстытута (з 1908), з’яўляўся старшынёй аддзялення бактэрыялогіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі (з 1908), членам Пірагоўскага таварыства.
Напісаў шэраг навуковых прац па бактэрыялогіі, дыфтэрыі, халеры, чумы і малярыі.