Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Легенды Гродзеншчыны

галерэя знакамітых асоб

Галоўная

Кандрусевіч Уладзімір Пятровіч

Кандрусевіч Уладзімір Пятровіч

Кандрусевіч Уладзімір Пятровіч (нар. 29 верасня 1949, Гродна) – савецкі і беларускі кампазітар, член Саюза кампазітараў Беларусі (1979).

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А.В. Луначарскага па класу фартэпіяна (1973) і кампазіцыі (1979) прафесара Я.А. Глебава і асістэнтуру-стажыроўку (1981) пад яго ж кіраўніцтвам.

Працаваў канцэртмайстрам тэатра оперы і балета Беларусі. З’яўляецца аўтарам шматлікіх опер, сімфоній, балетаў, араторый, кантат, камерных, інструментальных, вакальных твораў. Найбольш прадуктыўна кампазітар працуе ў галіне тэатральнай музыкі. Спектаклі ідуць на сцэнах Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, МХАТ імя А. Чэхава (Масква), драмтэатра Беластока (Польшча), тэатраў Каўнаса, Магдэбурга, Любліна, Цюмені.

Напісаў музыку да больш чым 200 спектакляў для беларускіх і замежных тэатраў, а таксама да 32 кінапраектаў. Паўнаметражныя ігравыя фільмы “Кіндэрвілейскі прывід” і “Рыжык у Залюстроўі”, аўтар музыкі да якіх – Уладзімір Кандрусевіч, атрымалі высокую ацэнку на розных кінафестывалях.

Удастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры за стварэнне музыкі да балета “Мефіста”, мюзіклаў “Шклянка вады”, “Джулія”, “Соф’я Гальшанская”, “Байкер”. Мюзікл “Соф’я Гальшанская”, пастаўлены ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію.

З’яўляецца лаўрэатам і дыпламантам шматлікіх конкурсаў і фестываляў: лаўрэат Рэспубліканскай тэатральнай прэміі імя Л.І. Мазалеўскай (1992), лаўрэат прэміі ў галіне тэатральнага мастацтва Беларусі імя народнай артысткі СССР Л.П. Александроўскай (2006).

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2003), медалём Францыска Скарыны (2007).