Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Легенды Гродзеншчыны

галерэя знакамітых асоб

Галоўная

Дучыц Мікалай Васільевіч

Дучыц Мікалай Васільевіч

Мікалай Васільевіч Дучыц (2 кастрычніка 1896, м. Любча, Наваградскі павет, Мінская губерня, цяпер Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць – 3 верасня 1980, Мінск) – беларускі мастак, графік.

Вучыўся ў Навагрудскім гарадскім вучылішчы (1910-1914 гг.) у В. Іваненкі, школе Імператарскага таварыства заахвочвання мастацтваў (Петраград, 1914-1915 гг.). Выкладаў маляванне ў школах, на рабфаках, у студыях у Мінску (1925-1925 гг.).

З 1933 – член Саюза савецкіх мастакоў БССР, у 1938 – старшыня праўлення гэтай арганізацыі. Удзельнік шматлікіх выстаў, пачынаючы з Першай Усебеларускай мастацкай выставы 1925 г. і заканчваючы персанальнай выставай у Мінску 1967 г.

Працаваў пераважна ў жанры пейзажу. Яго творам уласціва лірычнасць і стрыманая каляровая гама (“Зіма”, “Рэчка Волма”, “Ля млына”, “Лясная казка” і інш.). Пісаў таксама нацюрморты. У галіне графікі мастак зрабіў серыю гравюр “Стары Мінск”, і акварэляў “Краявіды Мінска”.

Памёр у Мінску у 1980 годзе.

Сёння карціны і графіка М. В. Дучыца знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.