Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Легенды Гродзеншчыны

галерэя знакамітых асоб

Галоўная

Мацкевіч Іван Іванавіч

Мацкевіч Іван Іванавіч

Мацкевіч Іван Іванавіч (09.04.1947, в.Грабава, Ваўкавыскі раён – 10.12.2017) – савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2011).

Іван Мацкевіч нарадзіўся 9 красавіка 1947 г. ў вёсцы Грабава Ваўкавыскага раёна. У 1954 г. яго сям’я паехала на асваенне цалінных зямель у Казахстан. У Беларусь Мацкевічы вярнуліся ў 1960 г. і пасяліліся ў Баранавічах.

Пасля заканчэння 9 класа працаваў на Баранавіцкім заводзе буддэталяў. Затым паступіў на акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ў Мінску, які скончыў у 1968 г. па спецыяльнасці “акцёр драматычнага тэатра і кіно”.

З 1968 па 1981 гг. – акцёр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі.

З 1981 па 1996 гг. – акцёр тэатра-студыі кінаакцёра ў Мінску.

З 2 верасня 1996 г. па 10 снежня 2017 г. – вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага ў Мінску.

Іван Мацкевіч сыграў больш чым у сямідзесяці кінафільмах, сярод якіх такія стужкі, як “Вазьму твой боль” (1981) Міхаіла Пташука, “Людзі на балоце” (1981) Віктара Турава, “Казка пра зорнага хлопчыка” (1983) Леаніда Нячаева, “Сын за бацьку” (1995) Мікалая Яроменка-малодшага, “Хрусталёў, машыну!” (1998) Аляксея Германа, “1612: хронікі Смутнага часу” (2007) Уладзіміра Хаціненкі. Таксама акцёр паспяхова здымаўся ў шматлікіх серыялах.

Памёр Іван Іванавіч Мацкевіч 10 снежня 2017 г. у Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.