Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Легенды Гродзеншчыны

галерэя знакамітых асоб

Галоўная

Жэйма Яніна Баляславаўна

Жэйма Яніна Баляславаўна

Жэйма Яніна Баляславаўна (29.05.1909, Ваўкавыск – 29.12.1987, Варшава) – савецкая кінаактрыса.

Нарадзілася ў сям’і цыркавых артыстаў. З трох гадоў выступала ў цырку як гімнастка, вершніца і музычны эксцэнтрык.

У пятнаццаць гадоў, паралельна з працай на эстрадзе, Яніна паступіла ў Ленінградзе ў акцёрскую студыю ФЭКС (фабрыка эксцэнтрычнага акцёра) пад кіраўніцтвам Р. Козінцава і Л. Траўберга. З 1925 года яе пачалі здымаць у кіно, і яна стала актрысай кінастудыі “Ленфільм”.

У 1939 г. атрымала ордэн “Знак Пашаны”.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэла ў Ленінградзе, але потым была ў эвакуацыі ў Ташкенце. У 1949-1956 гадах працавала актрысай Тэатра-студыі кінаакцёраў.

Яніна Баляславаўна знялася больш чым у 30 кінастужках, аднак найбольшую вядомасць атрымала дзякуючы выкананню галоўнай ролі ў фільме “Папялушка”.

У 1957 годзе разам з сям’ёй пераехала ў Польшчу. Пасля гэтага пераважна жыла ў Варшаве, але часта бывала ў СССР. У 80-я гады пасялілася ў Маскве.

Памерла Яніна Жэйма ў 1987 годзе ў Варшаве. Пахавана на Вастракоўскіх могілках у Маскве.