Рэвяка Васіль Афанасьевіч
Рэвяка Васіль Афанасьевіч (15.7.1948, в. Рабец Хойніцкага р-на Гомельскай вобласці). Герой Беларусі. Старшыня СВК “Прагрэс- Верцялішкі” Гродзенскага р-на. Кандыдат сельскагаспадарчых навук. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
У 1968 г. скончыў Рэчыцкі зааветэрынарны тэхнікум, у 1975 г. – Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, а потым Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
У 1968 г. працаваў заатэхнікам-селекцыянерам у саўгасе “Заазер'е” Кастрычніцкага раёна Гомельскай вобласці. З 1975 г. па 1985 г. – галоўным заатэхнікам, сакратаром партарганізацыі, намеснікам старшыні калгаса “Прагрэс” Гродзенскага раёна. У 1985 г. – інструктарам Гродзенскага абкама КПБ. З 1985 па 1991 гг. працаваў на пасадзе першага сакратара Мастоўскага РК КПБ.
З 1991 г. пачаў працаваць першым намеснікам старшыні, потым старшынёй сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства “Прагрэс” Гродзенскага раёна.
Васіль Афанасьевіч з’яўляецца заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ( 1999). У 1981 г. узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”, а таксама медалямі “За працоўныя поспехі” (1997 г.).
1 сакавіка 2006 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прысваенні звання “Герой Беларусі” старшыні СПК “Прагрэс-Верцялішкі” Рэвяку В.А. за выключныя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь.