Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Легенды Гродзеншчыны

галерэя знакамітых асоб

Галоўная

Макавельскі Аляксандр Восіпавіч

Макавельскі Аляксандр Восіпавіч

Макавельскі Аляксандр Восіпавіч (10 (22) ліпеня 1884, Гродна – 16 снежня 1969, Баку) – рускі і савецкі філосаф і гісторык, член-карэспандэнт АН СССР (1946), акадэмік АН Азербайджана (1949).

Нарадзіўся ў Гродне ў сям’і калежскага сакратара Восіпа Канстанцінавіча Макавельскага. Скончыў з залатым медалём гарадзенскую гімназію.

Вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Казанскага ўніверсітэта, пасля заканчэння якога з дыпломам першай ступені (1907) быў пакінуты пры кафедры філасофіі для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. З 1908 г. выкладаў на Вышэйшых жаночых курсах.

З 1913 г. знаходзіўся ў камандзіроўцы па вывучэнні гісторыка-філасофскіх крыніц у Германіі, дзе яго заспела Першая сусветная вайна. Вярнуўся ў Расію ў рамках акцыі па абмене мірнымі жыхарамі.

У 1914-1915 гг. выйшлі два тамы яго капітальнай працы “Дасакратыкі”, у 1918 г. – кніга “Дасакратаўская філасофія. Гісторыка-крытычны агляд крыніц”, а ў 1919 г. – III том “Дасакратыкаў”.

З 1920 па 1960 гады выкладаў у Бакінскім універсітэце гісторыю філасофіі, гісторыю сацыяльна-палітычных вучэнняў, логіку, псіхалогію, гісторыю логікі, эстэтыку, этыку, педагогіку, затым быў дырэктарам Інстытута філасофіі АН Азербайджана. Асноўныя працы Макавельскага гэтага перыяду былі прысвечаны гісторыі антычнай філасофіі, а таксама філасофіі народаў Блізкага Усходу.