Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Легенды Гродзеншчыны

галерэя знакамітых асоб

Галоўная

Камінская Эстэр Рахіль

Камінская Эстэр Рахіль

Камінская (Камінска) Эстэр Рахіль (дзявочае прозвішча Гальперн; 10 сакавіка 1868, в.Поразава Гродзенская губерня – 1925, Варшава) – яўрэйская актрыса і тэатральны дзеяч.

Дачка беднага кантара мясцовай сінагогі, але займалася самаадукацыяй і адначасова працавала мадысткай, прадаючы багатым жанчынам капялюшыкі розных фасонаў.

У 1892 годзе Эстэр дэбютавала ў тэатры “Эльдарада” ў Варшаве, выконваючы ролі ў легкадумных аперэтах-аднадзёнках і слязлівых меладрамах. У 1893 годзе выйшла замуж за акцёра, рэжысёра і заснавальніка невялікай тэатральнай трупы Аўрума-Іцхака Камінскага . У іх была дачка Іда. У 1900 годзе стала вядучай актрысай трупы, якая стала ўключаць у рэпертуар п’есы Д. Пінскага, І. Перэца і Я. Гордзіна.

У 1903 годзе Камінская гастралявала па Расіі, пабывала ў Санкт-Пецярбургу, Кіеве і Адэсе. У тым жа годзе ў Варшаве арганізавала і ўзначаліла “літаратурную трупу” (1907-1910 гг.), у рэпертуары якой былі п’есы рускіх і замежных аўтараў. Да 1920 года гастралявала са сваёй трупай па Расіі і ЗША.

У 1912 годзе Эстэр і яе дачка ўпершыню разам зняліся ў кіно, калі рэжысёр М. Тоўбін экранізаваў “Мірэле Эфрос” Якава Гордзіна. Галоўную ролю ў фільме выканала Эстэр, а трынаццацігадовая Іда знялася ў эпізадычнай ролі.

З 1920 года да самай сваёй смерці выступала толькі ў Варшаве. Памерла 27 снежня 1925 года. Пахавана на Яўрэйскіх могілках Варшавы.