Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Легенды Гродзеншчыны

галерэя знакамітых асоб

Галоўная

Чачот Ян

Чачот Ян

Чачот Ян Антоні (24 чэрвеня 1796, в. Малюшычы Навагрудскага павета Слонімскай губерні – 23 жніўня 1847, Друскенікі, цяпер Друскінінкай, Літва) – польскі паэт, драматург, перакладчык, фалькларыст, мовазнавец.

Паходзіў з сям’і беззямельнага шляхціча, які арандаваў фальварак. Дзяцінства будучага паэта прайшло ў пераездах. Неўзабаве яго сям’я з’ехала ў Баранавічы, а адтуль – у Навагрудак, дзе хлопчык вучыўся ў дамініканскай школе – той жа самай, якую ў гэты час наведваў Адам Міцкевіч. Юнакі не толькі пасябравалі, але і разам складалі вершы і песні, займаліся апрацоўкай фальклору. Дарэчы, вучыліся яны выдатна, пра што сведчаць школьныя запісы.

Працягнуць адукацыю Ян Чачот вырашыў у Віленскім універсітэце, але з-за фінансавых цяжкасцяў правучыўся там усяго год. Працаваў адвакатам і пісарам, а ў 1818 годзе трапіў у Таварыства філаматаў – па запрашэнні і рэкамендацыі свайго школьнага сябра.

У 1823 годзе Ян Чачот быў арыштаваны і разам з іншымі вязнямі адпраўлены ў Арэнбург. Да гэтага часу ён паспеў пакінуць сябрам запісы са сваімі песнямі і некалькімі элегіямі. Шматлікія творы Яна Чачота былі пакладзеныя на музыку Станіславам Манюшкам.

Толькі ў 1830 годзе Ян Чачот атрымаў магчымасць прыехаць у Маскву, а праз тры гады вярнуўся ў Беларусь, у Лепель, дзе спачатку працаваў канцэлярыстам, а потым падняўся да чына губернскага сакратара. Калі паліцэйскі нагляд быў зняты, Чачот вярнуўся ў Навагрудчыну, дзе працаваў у бібліятэцы.

Але здароўе паэта было моцна падарванае зняволеннем. У 1847 годзе Ян Чачот, у надзеі паправіць здароўе, едзе на воды ў Друскенікі, дзе неўзабаве памірае.