Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Легенды Гродзеншчыны

галерэя знакамітых асоб

Галоўная

Баран Пол

Баран Пол

Баран Пол (29 красавіка 1926, Гродна – 26 сакавіка 2011, Пала-Альта) – амерыканскі інфарматык, стваральнік ідэі камутацыі пакетаў, якая з’яўляецца асновай для Інтэрнэт.

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і, якая ў 1928 г. пераехала ў ЗША. Першапачаткова яны пераехалі ў Бостан, а потым у Філадэльфію, дзе ў яго бацькі была прадуктовая крама.

П. Баран атрымаў адукацыю інжынера-электрыка ва Універсітэце Дрэкселя, які скончыў у 1949 годзе. Пасля заканчэння вучобы пачаў працаваць у камп’ютарнай карпарацыі Eckert-Mauchly, дзе займаўся першымі камерцыйнымі камп’ютэрамі.

У 1955 годзе ажаніўся з Эвелін Мэрфі і пераехаў з ёй у Лос-Анджэлес, дзе далучыўся да кампаніі Hughes Aircraft для працы над радыёлакацыйнымі сістэмамі. Адначасова вучыўся ўвечары і ў 1959 г. атрымаў ступень магістра тэхнічных навук у Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе і ў тым жа годзе пачаў працаваць у даследчым цэнтры амерыканскай авіяцыі RAND Corporation. Ад імя Узброеных сіл ЗША RAND рэалізаваў праект трывалых размеркаваных (не зорных) сетак перадачы лічбавых дадзеных, здольных перажыць чаканую на той момант Трэцюю сусветную вайну. У 1962 г. П. Баран апублікаваў 12-томную працу, якая была праектам гэтай сеткі. Гэтая канцэпцыя была рэалізавана ў 1960-ых гадах Міністэрствам абароны Злучаных Штатаў як ARPANET. Першапачаткова сетка звязвала чатыры ўніверсітэты. Першы пакет дадзеных быў адпраўлены 29 кастрычніка 1969 г. у 10:30.

У 1968 г. Пол Баран пакінуў RAND і заснаваў Інстытут будучыні, які праз два гады стаў нефармальным кансультантам цэнтра ARPANET у Дарпе.

У 1972 г. П. Баран заснаваў CableData Associate для кансультавання па пытаннях ARPANET. У тым жа годзе ён прапанаваў падзяліць сетку ARPANET на ваенную Milnet і грамадзянскую Інтэрнэт. Фізічны падзел сеткі ARPANET на Milnet і Інтэрнэт адбыўся толькі ў 1980 г.

П. Баран быў аўтарам 150 навуковых публікацый і каля 35 патэнтаў. Ён распрацаваў канцэпцыі, якія спрыялі стварэнню DSL-мадэмаў, банкаматаў і аддаленаму счытванню лічыльнікаў энергіі. Ён таксама быў уладальнікам аператара першай шырока даступнай бесправадной сеткі ў ЗША.

Аднак Пол Баран ніколі не дазваляў называць сябе “бацькам Інтэрнэту”.

П. Баран памёр 26 сакавіка 2011 г. у сваім доме ў Пала-Альта штата Каліфорнія.